Государственная символика Республики Беларусь

Как суверенное государство Республика Беларусь имеет свои государственные символы - Государственный флаг, Государственный герб, Государственный гимн.  Государственные символы Республики Беларусь прошли долгий путь становления, развития и утверждения. В них бережно сохранены черты, отражающие мирные, созидательные цели белорусского народа и государства. Герб, флаг и гимн – главные символы независимости, передающие историко-культурное наследие нашего народа, подчеркивающие национальный дух и достоинство белорусских граждан.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. нумар 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Праслухаць  Дзяржаўны гімн

ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны - радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

свернуть

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

          Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Ён уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы "Рэспубліка Беларусь".

         Выява Дзяржаўнага герба размяшчаецца на будынках органаў улады і шэрагу дзяржаўных устаноў, унутры службовых кабінетаў іх кіраўнікоў, а таксама на пячатках гэтых органаў, на манетах, пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь. У адрозненне ад Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўны герб мае больш афіцыйнае значэнне, таму не прадугледжваецца магчымасць яго свабоднага выкарыстання грамадзянамі. У прыватнасці, забараняецца яго размяшчэнне на візітных картках асоб, якія не з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі.

        Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і герба адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь павінен размяшчацца з левага боку ад іншага герба, калі стаць тварам да іх. Пры адначасовым размяшчэнні няцотнай колькасці гербаў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь павінен размяшчацца ў цэнтры, а пры размяшчэнні цотнай колькасці гербаў (больш за два) – злева ад цэнтра.

       Больш падрабязна з тым, дзе можа размяшчацца Дзяржаўны герб, і існуючымі абмежаваннямі можна азнаёміцца ў главе 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. №301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь".

https://president.gov.by/be/gosudarstvo/simvolika/gerb

свернуть

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

       Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру ў 2/3 шырыні сцяга і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3.

      Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Суадносіны шырыні сцяга і яго даўжыні – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер.
 
      Дзяржаўны сцяг пастаянна падняты на будынках органаў улады і некаторых дзяржаўных устаноў, устанаўліваецца ў службовых кабінетах кіраўнікоў гэтых органаў (устаноў), у школах, на выбарчых участках, вывешваецца ў час розных урачыстых мерапрыемстваў.

     Пры адначасовым падняцці або ўстанаўленні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і сцяга іншай дзяржавы Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь павінен быць падняты або ўстаноўлены з правага боку, а сцяг іншай дзяржавы – з левага, калі стаць тварам да іх.

    Грамадзяне могуць вывешваць Дзяржаўны сцяг як унутры, так і звонку памяшканняў у час народных, працоўных, сямейных свят і ў іншыя памятныя дні. Пры гэтым абавязковай умовай з'яўляецца захаванне павагі да Дзяржаўнага сцяга як сімвала дзяржавы. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, выраблены ў настольным варыянце, можа быць устаноўлены ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца арганізацыямі і грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

   Больш падрабязна з тым, дзе можа размяшчацца Дзяржаўны сцяг, можна азнаёміцца ў главе 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. №301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь".

https://president.gov.by/be/gosudarstvo/simvolika/flag

свернуть