Мини-музей в учреждении дошкольного образования

Мини-музей "Беларуская хатка"

ЭТНАГРАФІЧНЫ МІНІ-МУЗЕЙ “БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА”

 

ДАТА СТВАРЭННЯ: 2003 год

МЭТА ДЗЕЙНАСЦІ МІНІ-МУЗЕЯ:

далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да гісторыі і культунай спадчыны беларускага народа.

 ЗАДАЧЫ:

  • Пазнаёміць дзяцей з элеменамі матэрыяльнай і духоўнай культуры, якая ўвасаблівае знаёмсва з беларускай хаткай, рэчамі сялянскага быту, нацыянальным адзеннем, прыладамі працы, традыдыямі, рамёствамі;
  • Развіваць цікавасць да духоўных каштоўнасцей беларускага народа, пашыраць веды аб нацыянальных святах, абрадах і традыцыях, беларускім фальклоры і мастацтве;
  • Выхоўваць пачуццё патрыятызму, любові да роднага краю.

 НАПРАЎЛЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ МІНІ-МУЗЕЯ:

  • Папаўняць фонд міні-музея;
  • Вывучаць сабраны матэрыял, забяспечваць яго ўлік і захоўванне;
  • Праводзіць збор неабходных матэрыялаў на аснове папярэднега вывучэння літаратуры;
  • Распрацоўваць канспекты экскурсій, заняткаў, тэматычных вечарын, сцэнарыяў святаў і забаў і правядзеннем іх у міні-музеі, або з выкарыстаннем яго экспанатаў;
  • Праводзіць экскурсіі для дзяцей, бацькоў і выхавацелей.

Міні-музей “Беларуская хатка” знаходзіцца ў адной з груп ў невялічкім пакоі, які раней быў кладоўкай.Зараз колькасць экспанатаў налічвае каля 83 асобнікаў.

свернуть

Спецыяльна-арганізаваная дзейнасць выхаванцаў у міні-музеі